|
|
|
 |
Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі і Рас |
|
 |
БОЛЬШАЯ ЛЕНИНГРАДСКАЯ БИБЛИОТЕКА - РЕФЕРАТЫ - Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі і Рас
Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі і Рас
Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі і Расі Змест 1. Агульная характарыстыка праваслаўя - 2. Хрысціянізацыя Русі
- 3. Гісторыя праваслаўя на тэрыторыі Беларусі і Расіі
- 4. Стараверства
- 5. Асаблівасці праваслаўнага веравучэння і культу
- 6. Структура праваслаўнай царквы на Беларусі
- Спіс выкарыстаных крыніц
- 1. Агульная характарыстыка праваслаўя
- Праваслаўе - самы малаколькасны з трох асноуных кірункаў у хрысціянстве. Зараз яно налічвае 218 мільёнаў прыхільнікаў. Распаўсюджана праваслаўе ў асноўным у Расіі, ва Усходняй Еўропе, на Балканах і на Бліжнім Усходзе. Невялікая колькасць ягоных прыхільнікаў жыве ў краінах Амерыкі, Афрыкі і Азіі.
- Праваслаўе сфарміравалася ва ўмовах Візантыйскай імперыі, для якой былі характэрны запаволенасць тэмпаў развіцця і моцная імператарская ўлада. Гэта абумовіла наступныя асноўныя рысы праваслаўя:
- 1.Традыцыяналізм і кансерватызм рэлігійна-царкоўнага жыцця. Сам тэрмін "праваслаўе" з'яўляецца не зусім дакладным перакладам грэчаскага слова "артадоксія" ( orthodoxia - меркаванне, вучэнне, адданне хвалы) і хутчэй павінен быў бы гучаць як "прававер'е".Самі прыхільнікі гэтага накірунку прадкрэсліваюць у ягонай назве момант аддавання хвалы, што яны правільна менавіта славяць Бога. Прыхільнікаў другіх хысціянскіх накірункаў яны называюць "іншаслаўнымі" - тымі, хто славіць Бога па-іншаму.
- Калі мы кажам аб традыцыяналізме і кансерватызме праваслаўя, дык не ўкладваем у гэта нейкі негатыўны сэнс. Проста адной з асноўных рыс гэтага накірунку, якую падкрэсліваюць як ягоныя прыхільнікі, так і праціўнікі, з'яўляецца імкненне захаваць у некранутым выглядзе веравучэнне і культ першапачатковага хрысціянства. Наогул артадоксія ў шырокім сэнсе азначае няўхільнае следаванне асновам і традыцыям якога-небудзь вучэння пазбягаючы нават самых нязначных разыходжанняў з зыходнымі ўстаноўкамі. Часцей за ўсё яно ўжываецца ў дачыненні да такіх рэлігійных накірункаў, якія ў якасці асаблівага абавязку веруючых прадпісваюць падтрымку чысціні і нязменнасці веравучэння і культу. У гэтым сэнсе можна казаць аб артадаксальным іудаізме, ісламе і г.д.
- Трэба адзначыць, што паняцці "праваслауе" і "каталіцтва" ў іх сучасным разуменні маюць умоўны характар. Яны з'явіліся задоўга да раздзялення царквы ў 1054 г. Пасля Першага Усяленскага Сабору ў Нікеі (325 г.), на якім хрысціянская царква ў барацьбе з ерассю зацвердзіла першую частку Сімвала веры, праваслаўнымі сталі называць тых, хто прытрымліваўся рашэнняў Нікейскага сабору, г.зн., не-ерэтыкаў, а католікамі - тых, хто належаў да ўсеагульнай "не-ерэтычнай" царквы. І ў тым, і ў другім выпадку сэнс быў аднолькавы. Зараз католікі таксама настойваюць на правільнасці, "праваслаўнасці" свайго веравучэння і культу, а праваслаўная царква называе сябе яшчэ "грэка-каталічнай", гэта значыць, сусветнай.
- Праваслаўная царква, ў адрозненне ад каталіцкай, адмаўляе магчымасць развіцця Свяшчэннага Падання. Яно лічыць, што Святыя Айцы і першыя сем Усяленскіх Сабораў (апошні з іх адбыўся ў 787 г.) цалкам сфармулявалі хрысціянскае веравучэнне і зараз яго трэба толькі захоўваць. Растлумачыць такі падыход можна тым, што менавіта Візантыйская імперыя, а не Заходняя Еўропа з'яўлялася ў першым тысячагоддзі непасрэдным нашчадкам багатай антычнай культуры. Доугі час (прыкладна да ХШ ст.) культура Візантыі знаходзілася на больш высокім узроўні, візантыйцы ганарліва называлі сябе "ромеямі" ("рымлянамі"), а на заходнееўрапейцаў глядзелі, як на варвараў. Аднак культура Еўропы развівалася, візантыйская ж, дзе быў зроблены націск на захаванне антычнай спадчыны, паступова прыйшла ў заняпад. Гэта мы можам назіраць і ў галіне хрысціянскага багаслоўя. Яно было ў асноўным выпрацавава на ўсходзе Рымскай імперыі. Менавіта там вяліся гарачыя багаслоўскія спрэчкі, узнікалі ерасі, прайшлі ўсе сем Усяленскіх сабораў. Захад не разумеў тонкасцяў той палемікі, якая вялася на Ўсходзе, а проста прытрымліваўся ісцін веры. У далейшым жа ,па меры развіцця еўрапейскай культуры наогул, развівалася і каталіцкае багаслоўе.
- 2.Адсутнасць адзінства праваслаўнай царквы і яе падпарадкаванасць дзяржаўным ўладам. Гэтыя дзве рысы ўзаемазвязаны і шмат у чым абумоўліваюць адна адну. У Візантыйскай імперыі была моцная імператарская ўлада, і там існаваў прынцып, запазычаны яшчэ з язычніцкіх часоў Рымскай імперыі, калі імператар таксама лічыўся і вярхоўным жрацом, кіраўніком у рэлігійных справах. Тут трэба ўзгадаць спецыфіку дзяржаўнай улады на Усходзе, якая звычайна мела абсалютны і ўсеагульны характар. У Візантыі патрыярх не проста падпарадкоўваўся імператару, ён ім фактычна прызначаўся, і мог быць зняты. Царква з'яўлялася дзяржаўным інстытутам, кіраваў ёй імператар і яна служыла інтарэсам дзяржавы. Калі праваслаўе пачало распаўсюджвацца ў іншых краінах, кіраўнікі апошніх не маглі пагадзіцца з тым, што на іх тэрыторыі існуе іншаземная структура, і таму імкнуліся падпарадкавацца праваслаўную царкву сабе, стварыць свой уласны дзяржаўны інстытут, які б адпавядаў іх інтарэсам. Гэты працэс адбываецца і зараз: як толькі ўзнікае новая дзяржава, дзе распаўсюджана праваслаўе, праз некаторы час ствараецца нацыянальная праваслаўная царква. Зараз у свеце налічваецца 15 аўтакефальных праваслаўных цэркваў: Канстанцінопальская (Турцыя), Александрыйская (Егіпет), Анц
|